Па “Новым свеце” з Андрэем Чарнякевічам

|

Адна з арганізатараў, Таццяна Казак паведаміла “Твайму стылю”: гэта ўжо трэцяя бясплатная экскурсія па Гродна, якую мы ладзім з ініцыятывы блога http://s13.ru.

Першая, аглядная, адбылася яшчэ 18 красавіка.

Другая, па вуліцы Замкавай і Савецкай, прайшла каля месяца таму, цяпер на чарзе “Новы свет”.

Па “Новым свеце” гродзенцаў правядзе гісторык Андрэй Чарнякевіч, аўтар кнігі “Новый свет и окрестности”.

Ён распавядзе не толькі пра вуліцы и будынкі, але і пра лёс іх жыхароў.

Экскурсія пачнецца ў 12 гадзін ад увахода ў “Спорттавары” і працягнецца каля 2,5 гадзін.