Гасцініцу “Гродна” разам з рэстаранам купіла кітайская кампанія

“Гасцініца размешчана ў добрым месцы з выдатнай транспартнай інфраструктурай”, – пракаментаваў вынікі здзелкі старшыня праўлення кітайскай кампаніі Чжан Цюаньнянь. Ён адзначыў, што ў бліжэйшы час будзе распрацаваны праект рэканструкцыі будынка. Увесці абноўлены аб’ект у эксплуатацыю па ўмовах здзелкі неабходна не пазней, чым праз 4 гады пасля пакупкі. Агульная плошча 16-павярховага будынка гасцініцы – каля 12 тыс. кв.м. З іх амаль 3,5 тыс. кв.м. – плошча 3-павярховага будынка рэстарана.

 

Узведзены комплекс на вуліцы Паповіча ў 1986 годзе.як распавялі новыя ўласнікі будынка, пад гатэльныя нумары будзе адведзена не менш за 50% плошчаў. “Гродна, як і Беларусь у цэлым, робіцца ўсё больш прывабным для турыстаў з Кітая. Спадзяемся, гасцініца дазволіць прыцягнуць у гэты прыгожы горад яшчэ больш нашых суайчыннікаў”, – адзначыў Чжан Цюаньнянь. Ён распавёў, што рэстарацыю гатэля таксама будзе захаваны. Магчыма, ён будзе прадстаўляць кітайскую кухню.

 

Астатнія плошчы будынка будуць аддадзены па офісныя памяшканні. Прадстаўнікі бізнес-колаў правінцыі Ганьсу, якія прыбылі ў складзе дэлегацыі ў Гродна, адзначылі цікавасць да абласнога цэнтра ў медыцынскай і турыстычнай сферах