Да 1 красавіка можна запісаць дзіця ў садок, дзе вучацца па-беларуску


Якія садкі  ў Гродне найбольш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?


 

Д/С №45 ”Вясёлка”

вул.Сухамбаева, 5, у раёне вул. Горкага

Тэл. 43-72-28 (загадчыца Кушнірук Людміла Іванаўна)

 

 

Па бацькоўскіх водгуках у інтэрнэце ў 2015 годзе ў рэйтынгу папулярнасці  садок №45 займаў трэцяе месца ў горадзе.

 

Чатыры гады таму ў Ленінскім раёне ў дзяцячым садку №45 з мастацка-эстэтычнай скіраванасцю з ініцыятывы бацькоў была створана першая  беларуская рознаўзроставая група. 11 з 15 дзетак у гэтым годзе пакідае садок для працягу навучання ў школе. Хто зойме ў гэтым годзе іх месцы, калі, па звестках аддзела адукацыі, заяў у беларускую групу садка №45 ад бацькоў пакуль не было?

 

Для кансультацыі па пытаннях стварэння беларускай групы ў садку вы можаце затэлефанаваць Наталлі Кісель (Гарадзенскі бацькоўскі камітэт беларускай групы: МТС 298891853, Velcom 293378574, email: nas_hovea@mail.ru)

 

У 2014-2015 навучальным годзе ў гэтым садку па ініцыятыве бацькоў была створана другая беларускамоўная  група. Усяго на канец сакавіка 2016 у дзвюх рознаўзроставых беларускіх групах навучаецца 31 дзіця.

 

Пры стварэнні беларукіх груп неабходна тэлефанаваць у аддзел адукацыі  Ленінскага раёна па тэл. 74-07-85 (вул. Савецкая, 14, каб 253, Рэкець Наталля Пятроўна і Чурак Наталля Аляксандраўна).

 

Для адкрыцця такой групы трэба сабраць да 15 жадаючых бацькоў. Зрабіць гэта пажадана да 1 красавіка. Аддзел дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна можа дапамагчы ў камплектацыі такой групы. Бацькі па Канстытуцыі маюць неад’емнае права выхоўваць сваіх дзяцей на беларускай мове. У папярэднія гады крэатыўныя бацькі дамагліся адкрыцця дзвюх беларускіх груп у д/с №45, перашкодаў у іх стварэнні не чынілі, наадварот – дапамагалі.

 

Дарэчы, у дзіцячым садку №45 у 2016 годзе ўсталююць сучасныя шклопакеты, уцепляць сцены, заменяць электраправодку і асвятленне, а на даху ўсталююць сонечны калектар. Каля 9 млрд рублёў будзе каштаваць увядзенне гэтай сістэмы энергаэфектыўнасці, якое адбудзецца ў межах праекта Праграмы развіцця ААН у Беларусі. Таксама рэканструююць кухню: усталююць сучаснае абсталяванне – пліты, халадзільнікі, параканвектамат. Бацькам і дзецям давядзецца часова мець незручнасці па навучанні. Працы павінны скончыцца да 31 жніўня 2016 года.

 

Садок стаў дэманстратыўнай пляцоўкай для інавацыйных тэхналогій у выніку тэндара. У межах пілотнага праекта пакажуць, што можна павысіць энергаэфектыўнасць нават старога будынка (садок быў узведзены ў 1970 годзе, яму 45 гадоў).


Тэл. сектара дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна 74-07-85 (Рэкець Наталля Пятроўна)


Тэл. галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама 72-04-02, 72-04-83


Тэл. начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч)

 

 

Д/С №54

(вул.Урублеўскага,74)

Тэл. загадчыцы 48-30-46 (Янулевіч Святлана Сяргееўна)

 

Гэты садок па справаздачах аддзела адукацыі лічыцца беларускім. Там шэсць беларускіх групаў, якія працуюць па грамадзянска-патрыятычным выхаванні дашкольнікаў. Чатыры групы з праблемамі вымаўлення. Бацькі і выхавацелі кажуць, што там вучаць і беларускія словы.

 

Выхавацелі і нянечкі пастаянна па-беларуску з дзецьмі не размаўляюць. Групы аднаўзроставыя. Загадчыца садка добра валодае беларускай мовай.

 

Калі вы сапраўды хочаце, каб вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў (садок-школа) ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў беларускую групу д/с№45, ці №54.

 

Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!

 

Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.

 

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ:

 

Velcom 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч)

МТС 285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)

 

Email: tbm.garodnia@tut.by