Минобразования определило сроки вступительной кампании в вузах Беларуси
Згодна з пастановай ведамства № 13 ад 14 сакавіка 2016 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у параўнанні з мінулым годам скарочаныя на адзін дзень тэрміны прыёму дакументаў на бюджэт — з 8 па 14 ліпеня (летась да 15 ліпеня). З 15 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты ў асобных ВНУ — творчасць, фізічная культура, экзамены для паступаючых на скарочаны тэрмін навучання на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Усе гэтыя іспыты арганізаваныя ў адну сесіі — і для тых, хто паступае на бюджэт, і для тых, хто разлічвае на платныя месцы.
Асобна рэгламентаваныя тэрміны прыёму дакументаў, правядзення сумоўя і залічэння на вакантныя месцы на бюджэт і на платнай аснове грамадзян з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. У выпадку правядзення ВНУ дадатковага набору прыём дакументаў бюджэтныя месцы пройдзе з 26 па 28 ліпеня. Абітурыенты з Данбасу будуць удзельнічаць у конкурсе на свабодныя бюджэтныя месцы адначасова з грамадзянамі Беларусі.
Павялічаныя на 1 дзень тэрміны залічэння на платнай аснове грамадзян Беларусі — з 2 па 4 жніўня (летась было 3-4 жніўня).