“Трэцяму сектару” – 12 гадоў

|

Заснаваная ў далёкім ужо 1997-м годзе арганізацыя дала шлях у вялікае жыццё не аднаму дзесятку маладых беларусаў. Хтосьці з іх зараз працуе ў вядомых беларускіх і замежных СМІ, хтосьці прысвяціў сябе грамадскай дзейнасці, хтосьці шчыра працуе на настаўніцкай і культурніцкай ніве, у бізнэсе.

Толькі ў апошнія два гады “Цэнтр “Трэці сектар” узяў удзел у перавыданні славутай “Песьні пра зубра”, публікацыі “Традыцыйнай кухні Беласточчыны і Гарадзеншчыны”, “Легендаў і міфаў: ад Нёману да Буга”, дапаможнікаў па кіраванні грамадскімі арганізацыямі і развіцці мясцовых супольнасцяў.

Больш за 20 юнакоў і дзяўчат штогод маюць магчымасць знаёміцца з асновамі журналістыкі ў межах праекта “Школа маладога журналіста”.

Толькі за апошні год сябры і дабраахвотнікі арганізацыі бралі ўдзел у навучальных мерапрыемствах і навучальных візітах у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, ЗША, Швецыі, Чэхіі, Грузіі.

У планах арганізацыі Фестываль маладзёжнай журналістыкі “Твой стыль”, наладжванне адукацыйна-асветніцкай працы са сталымі людзьмі, запрашэнне для працы ў розных гарадзенскіх арганізацыях дабраахвотнікаў з розных еўрапейскіх краін.