Грамадскія слуханні ў Астраўцы

|

Па Астраўцы ходзяць чуткі, што для тых, хто не патрапіць у памяшканне кінатэатру, на цэнтральнай плошчы пасёлка будзе ўсталяваны вялікі экран.

З учарайшняга дня на розных сайтах з’явіўся дакумент, які ўтрымлівае афіцыйную ацэнку магчымых уздзеянняў ад будаўніцтва АЭС на навакольнае асяроддзе.

У інтэрв’ю “Твайму стылю” Іван Крук паведаміў, што зараз займаецца вывучэннем гэтага дакумента, каб выказаць у час слуханняў сваю пазіцыю наконт будаўніцтва АЭС на Астравеччыне.

Сп. Крук паведаміў таксама, што два дні таму накіраваў чарговую скаргу на рашэнне гарадзенскага абласнога суда, які пакінуў у сіле штраф, накладзены на актывіста за распаўсюджанне бюлетэняў з крытычнай інфармацыяй адносна планаў будаўніцтва атамнай станцыі на Астравеччыне.

 

На здымку: такога кшталту банэры вывешвалі нядаўна ў Астравецкім раёне ўдзельнікі антыядзернай кампаніі з Мінску.