Белорусские реконструкторы проплывут на ладье по Неману до Балтики
“На рэканструяваных ладдзях, або драккарах, ужо здзяйсняліся паходы, але не на такія доўгія дыстанцыі. Ва ўсякім выпадку, у краінах СНД. Эпічнасці падзеі надае і тое, што будзе выхад па рацэ ў мора. Мы паспрабуем. Ужо сабрана каманда з 13 чалавек з розных клубаў Беларусі, у тым ліку тры чалавекі з Віцебска, але тут трэба яшчэ трох весляроў”, – растлумачыў Арцём Ляшчына.
Мяркуецца, што стартуюць вандроўцы 15 траўня з Гродна, куды спачатку з Нясвіжа даставяць карабель вікінгаў “Яцвяг”. Гэта ладдзя, пабудаваная ў адпаведнасці з арыгіналам знаходкі X стагоддзя для суднаходнага праекта “Спадарожны вецер”. Драккар мае даўжыню 14 метраў і змяшчальнасць да 20 чалавек.
На працягу трох тыдняў хлопцы разлічваюць дасягнуць Балтыйскага мора, па шляху робячы прыпынкі, магчыма, арганізуючы паказальныя праграмы для гледачоў. “Паход будзе ў гістарычных касцюмах, а з ўзбраення – мячы, сякеры. На стаянках будзем разбіваць намёты на каркасе з вёслаў. Увогуле, усё сурова і гістарычна”, – дадаў Арцём Ляшчына.