ДЗЕНЬ СЯРДЭЧАК І СЕРЦАЎ

|

Гісторый, легенд і чутак аб Святым Валянціне ходзіць шмат. Гавораць, што насамрэч святых Валянцінаў, памерлых у Старажытным Рыме ў 269 (па іншых крыніцах у 270) годзе і ўшанаваных у адзін і той жа дзень, было… два.


Трохі гісторыі

Падзеі іх ужо даўно сталі легендай, і зараз ніхто сапраўды не памятае, менавіта якому з іх прысвечана свята. Вядома толькі тое, што адзін з іх, маладзейшы, быў у Рыме прапаведнікам і лекарам. Падчас ганення на хрысціянаў імператара Клаўдзія ён быў пакараны. Іншы Валянцін, біскуп Цярнійскі, жыў недалёка ад Рыма і загінуў смерцю пакутніка ад рук язычнікаў у тым жа 269 (270) годзе. Бясспрэчна адно, што аб Валянціне (Валянцінах?) не забылі і абралі апякунам усіх закаханых. Як хрысціянскі пакутнік, пацярпелы за веру, ён быў кананізаваны каталіцкай царквой. І ў 496 годзе Папа Рымскі Геласіус абвясціў 14 лютага днём Святога Валянціна.

Як бывае ў Гродна і ў свеце

Два гады таму ў Гродна дзень закаханых сустрэлі пацалункам каля 500 студэнтак вучэльні алімпійскага рэзерву, гандлёвага і політэхнічнага каледжаў. На новым мосце праз раку Нёман яны ва ўсіх на вачах цалаваліся з мінакамі-хлопцамі. Блог s13 паведаміў таксама, што «50 гарадзенскіх дзяўчат гэты абрад паўтарылі ў цэнтры польскай сталіцы – на мосце побач з Каралеўскім замкам. Дзеля гэтага райкам БРСМ Гродна арганізаваў паездку ў Варшаву, удакладнілі ў гарвыканкаме».

А вось у Брытаніі і Італіі незамужнія дзяўчаты 14 лютага ўстаюць перад узыходам сонца, становяцца каля вакна і глядзяць на мужчын, якія праходзяць міма. Усе асобы, якія ахвяравалі здаровымранішнім сном, вераць, што першы «мужчына, якога яны ўбачаць, і ёсць нарачоны». У Дербшыры (адным з графстваў цэнтральнай Англіі) дзяўчаты ад 3 да 12 разоў абыходзяць царкву апоўначы, паўтараючы вызначаныя вершы. Пасля гэтага матэрыялізуецца іх сапраўднае каханне. У Даніі людзі пасылаюць адзін аднаму засушаныя белыя кветкі, а дацкія мужчыны, у якіх, пэўна, загінулі вялікія выведнікі, пасылаюць валянцінкі без подпісаў: здагадайся, маўляў, сама. З ХIV стагоддзя 14 лютага кожнага года наносіцца вялізная шкода вадаёмам Англіі. У якасці галоўных шкоднікаў выступаюць усё тыя ж незамужнія дзяўчаты, якія кідаюць у раку, або сажалку згорнутыя паперкі з напісанымі на іх мужчынскімі імёнамі. Імём, якое ўсплыве першым, і будзе валодаць будучы жаніх. (Юлія Саўчанка, www.ladyfromrussian.com)

Інтэрнэт-прызнанні гарадзенцаў

У мяне амаль кожны дзень – валянцінаў. То я кагосьці кахаю, то мяне.

А мне сёння сакратарка прынесла шыкоўны букет кветак. Клас, праўда?

А мне сёння хтосьці валянцінку прыляпіў на комп на працы, пакуль мяне ў кабінеце не было. Дагэтуль не магу здагадацца, хто б гэта мог быць? Гэта, вядома, не шыкоўны букет, але таксама прыемна.

Я адзначыў дрэнна: выпіў трохі, а пасля 4 гадзіны тусаваў каля міліцыі…

Я рады за ўсіх, каму пашанцавала займацца сэксам у гэты дзень. Мне атрымалася толькі атрымаць з дзесятак пацалункаў ад мілай дзяўчынкі… Усё роўна прыемна!

Добра, што існуюць такія святы, калі можна лішні раз усміхнуцца і ўпэўніцца ў тым, што ты камусьці патрэбен

Віншую Ўсіх!!! Кахайце адзін аднаго!!! Адзначыў ШЫКОЎНА!!! Дагэтуль пад уражаннем.

А вось я наогул дрэнна правёў Дзень святога Валянціна… Ніколі яшчэ так не было… Ні аднаго віншавання. Ні адной валянцінкі. Першы раз так за доўгія гады… Толькі дзяўчынкі з універа, з Чырвонага Крыжа, вочкамі пастралялі, мышу падарвавалі з сэрцайкам. Ну а я ім грошыкаў даў… Дакладней не ім, а на будаўніцтва там чагосьці, для хворых дзяцей.

Не люблю гэтае свята. Усе, як ідыёты, віншуюць адзін аднаго, дораць валянцінкі… І ненавіджу, калі не падпісваюцца. Калі закаханы па-сапраўднаму, то свята можа бць нават нічога. А вось калі адмысловых пачуццяў няма, а ёсць проста адносіны, то гэтае свята – проста пакаранне. Трэба строіць з сябе закаханага, крывіць душой… Карацей, адно засмучэнне! Таму вечар 14-го я правёў у спартзале

А чаму гэта не дзяржаўнае свята, наогул? У нас у дзяржаве няма кахання? Або дзяржава не прызнае каханне? Я хачу выходны!

Тур-валянцінкі

Беларускія турфірмы імкнуцца, каб Дзень усіх закаханых для тых, каму не шкада грошай і часу, стаў сапраўды незабыўным.

У Мінску прапаноўваецца такі варыянт: у 17:00 вас падбірае турыстычны аўтобус са ўсімі «наваротамі» – відэа, аўдыё і інш. Далей – чатырохгадзінная экскурсія, умоўна падзеленая на чатыры этапы: «знаёмства», «спатканне», «вяселле» і «сям’я». Вы даведаецеся, дзе ў горадзе любілі сустракацца знакамітасці, сачкавалі лекцыі студэнты і мноства іншай інфармацыі «ў тэму». У якасці кульмінацыі арганізатары абяцаюць вогненнае шоў. Затым закаханых высаджваюць у аднаго са сталічных рэстаранаў, дзе ўжо чакае накрыты стол і рамантычная вячэра.

Маюцца туры ў комплекс «Bobrova Dolina» (12 км ад Беластока): поле для гольфу, валейбольныя пляцоўкі, тэнісныя корты, тры вадаёмы. Побач – вёска Баброва, у якой захаваліся млыны з XVII стагоддзя. Прапаноўваецца правесці Дзень усіх закаханых у Вільнюсе або Рызе (2-х дзённыя туры ад 200 еўра). Далей – Парыж і Эміраты. Кошты – адпаведныя. Аднак варта памятаць, што шматлікія турыстычныя кампаніі пад выглядам рамантычных падарожжаў да Дня святога Валянціна спрабуюць «упарыць» звычайныя экскурсійна-забаўляльныя туры.

Шлях да сэрца ляжыць праз…

І на дэсерт – закуска «Арыгінальная». Прыгатуйце каханай(му), спадабаецца! Інгрыдыенты: яблыкі не буйныя, пажадана кіслыя 9-10 шт., філе селядца 200 гр., 2 цыбуліны, воцат, цукар, соль, раслінны алей (альбо маянэз). Падрыхтоўка. Яблыкі памыйце, разрэжце напалову, выдаліце стрыжань і зернейкі. Філе селядца нарэжце дробнымі кубікамі. Цыбулю ачысціце, нарэжце дробнымі кубікамі, паліце воцатам (1 ч.л.), пасыпце трохі цукрам і соллю, заліце кіпенем і дайце яму прамарынавацца на працягу 30 хвілін. Затым ваду зліце. Далучце марынаваную цыбуля да селядца. Адзін яблык ачысціце ад скуркі, нарэжце дробнымі кубікамі і таксама далучыці да селядцу. Запраўце раслінным алеем або маянэзам. Атрыманую масу пакладзіце ў палоўкі яблыкаў.

Агляд Л.ЛЕОНТ

Калаж Алінкі НОВІК