“Лінія Сталіна-2” пад Горадняй: дзе праўда, а дзе бутафорыя?

|

Гарадзенскія ўлады ўжо аб’явілі пра пампезнае адкрыццё «Лініі Карбышава» каля Кургана славы на ўскрайку гораду на 9 траўня. Лінія акопаў ды ўмацаванняў з тэхнікай мае стаць элементам вялікага музейнага комплексу з некалькіх экспазіцыяў, які мае канчаткова з’явіцца ля кургану да 2020 году. У адрозненні ад «Лініі Сталіна» на «Лініі Карбышава» баі былі, але сапраўдныя ўмацаванні трэба шукаць зусім у іншым месцы, піша belsat.eu.


Зараз на «лініі» жаўнеры тэрміновай службы наводзяць апошні марафет, бо 9-га тут мае адбыцца інсцэніроўка бою. Ва ўмацаваных дошкамі і каменнем акопах стаяць дзве гарматы і адзін танк. Па планах арганізатараў, тут жа мае з’явіцца яшчэ і «Кацюша».

 

  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (13)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (12)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (11)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (9)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (8)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (7)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (5)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (3)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (2)
  • Tak vyhliadaje ''Linija Karbyszava'' la kurhana slavy (1)
 
 

Гарматы і БМП – зробленыя пасля вайны…

 

Разам з тым, наколькі аўтэнтычнай можна лічыць такую лінію ўмацаванняў? Пачнем з таго, што як гарматы, так і БМП (баявая машына пяхоты) да ІІ Сусветнай вайны не маюць аніякага стасунку і, калі дзе маглі выкарыстоўвацца, то найхутчэй у Афганістане…

 

historyk Zmicier Liucik (2)

 

«Тое, што мы бачым, гэта наўпрост прыклад умацаванай пазіцыі мотастралковага ўзводу, – тлумачыць вайсковы гісторык Зміцер Люцік, – прычым абсалютна сучаснага. Да 68 УР’у («укреп-район») гэта ніяк не клеіцца. То бок жаўнеры з пантоннага палку наўпрост будуюць сучасныя фартыфікацыі…».

 

Сама назва «Лінія Карбышава», са словаў Люціка, таксама 100-адсоткавы новатвор. Усе ўмацаванні на Гарадзеншчыне, якія ў 1940-41-х гадах праектаваў генерал і таленавіты фартыфікатар Зміцер Карбышаў, уваходзілі ў вялікую «Лінію Молатава», якая мела абараняць СССР на новых межах, здабытых у выніку пагаднення «Молатаў-Рыбентроп» – гэта і Заходняя Беларусь, і Заходняя Украіна, і Прыбалтыка.

 

Сапраўдныя доты выкарыстоўваюцца як сметніцы і прыбіральні

 

Сапраўдныя ж умацаванні, якія ў 1941-м інспектаваў Карбышаў, знаходзяцца зусім у іншым баку, на поўнач ад гораду, у бок Аўгустаўскага каналу. Тамправаруч і леваруч ад дарогі будуць наўпрост у полі раскіданыя шэрыя бетонныя «скрыні» – сапраўдныя карбышаўскія доты, якія трымалі абарону ў 41-м.

 

Sapraudnyja karbyszauskija doty na pounacz ad horadu (2)
Sapraudnyja karbyszauskija doty na pounacz ad horadu (17)
Sapraudnyja karbyszauskija doty na pounacz ad horadu (18)
Sapraudnyja karbyszauskija doty na pounacz ad horadu (4)
Sapraudnyja karbyszauskija doty na pounacz ad horadu (7)
Sapraudnyja karbyszauskija doty na pounacz ad horadu (16)
Sapraudnyja karbyszauskija doty na pounacz ad horadu (20)

 

На большасці з іх зараз ёсць шыльды, маўляў, гэта «спадчына», якая «ахоўваецца законам». Але разам з тым, да дотаў пасярод поля няма аніякіх дарожак. Унутр можа зайсці кожны, таму ўсярэдзіне поўна бітага шкла, некаторыя доты наўпрост ператвораныя ў «прыдарожныя прыбіральні»…

 

Дагэтуль гісторыкамі даследаваныя не ўсе фарты, якія знаходзяцца ў лясах паблізу канала. Некаторыя з іх мелі некалькі падземных паверхаў і, калі праціўнік, падступаў зусім блізка, жаўнеры наўпрост сыходзілі ўніз, дзе, зазвычай, і заставаліся назаўжды… Такім чынам дагэтуль стаіць пытанне нават не пра аднаўленне, а пра банальнае вывучэнне дотаў і ўмацаванняў 68-га УР’у, пошук парэштак іх абаронцаў.

 

Адзіны музей Карбышава – зачынены

 

«Калі ўсё гэта разлічана на турыстаў, дык ці не лепш вазіць іх на сапраўдныя ўмацаванні, якія знаходзяцца блізка ад гораду? – працягвае Люцік, – Калі гэта акт памяці – тым больш – давайце давядзем да ладу рэальныя доты, дзе праходзілі баі і гінулі людзі. Людзі ж хочуць чагосьці сапраўднага!».

 

Яшчэ адным трагікамічным акцэнтам у святле гісторыі «Лініі Карбышава» стала вестка пра закрыццё адзінага музею Карбышава ў 15-й школе Горадні. Музей там месціўся ад савецкіх часоў і спыніў сваё існаванне літаральна два гады таму.