У вёсцы Гожа ля Гродна перакрылі ўсе вулічныя калонкі

|

У вясковых калодзежах вада адсутнічае ўжо некалькі гадоў па прычыне кар’ерных распрацовак камбіната будаўнічых матэрыялаў і няўдалай меліярацыі, якая ў свой час ажыццяўлялася на землях калгаса. Мясцовыя жыхары кажуць, што адсутнасць вады найбольш балюча адбіваецца на людзях сталага веку:

 

– Загад сверху прыйшоў: закрыць! І ў нас усе калонкі закрылі. Але ў нас ёсць шмат пенсіянераў, якія ледзь перасоўваюцца, ёсць і ляжачыя, якія не могуць устаць. Хто ім прынясе вады? Дзе ім браць? А яны заглушылі ўсе калонкі, і рабіце што хочаце. Яны ўсё тут перакрылі. Ніхто нічога не патлумачыў. Узялі перакрылі і ўсе справы.

 

– Сказала, вы мне зрабіце дамову, у мяне ў двары калонка, і я буду плаціць кожны месяц за калонку.

 

Невырашальнай праблемай для жыхароў Гожы з’яўляецца і якасць пітной вады. Сістэма водазабяспячэння, якой больш за сорак гадоў, знаходзіцца ў кепскім тэхнічным стане, што з’яўляецца прычынай дрэннай якасці пітной вады. У выніку мясцовыя жыхары карыстаюць ваду пераважна ў тэхнічных мэтах.