Пра катоў і не толькі

|

Кніга “Каты Ёзафа Ратцынгера” складаецца з твораў, якія ў розны час убачылі свет на старонках “Нашай Нівы”.

С.Астравец: “Першае маё апавяданне ў “Нашай Ніве” – “Мытыя яблыкі” – з’явілася ў першым нумары адноўленай у 1991 газеты. Так ці інакш, у “НН” надрукаваны немалы кавалак маіх тэкстаў, і ў маім жыцці гэта газета таксама адыграла немалую ролю”.

Сяргей Астравец распавёў карэспандэнту “Твайго стылю” пра гісторыю ўзнікнення назвы сваёй новай кнігі:

“У мяне заўсёды ёсць 2-3 назвы, якія мне падабаюцца, і ў пэўны час неяк робіцца выбар. Гэта не значыць, што ўся кніга пра катоў. Гэта нешта на мяжы журналістыкі і літаратуры. У яе цэнтры – апавяданне “Нямецкі Папа”, пра выбары новага Папы ў красавіку 2005 года… ў маім успрыняцці і праз прызму нашага горада. Тады ў мяне быў сіямскі кот Базыль, які, калі я пісаў, уладкоўваўся на маіх каленях, і так мы разам пісалі. А новы Папа таксама, аказваецца, вялікі аматар катоў, як я пазней даведаўся. У яго таксама былі два каты…”.

“Каты Ёзафа Ратцынгера” – пятая кніга Сяргея Астраўца.

Яе прэзентацыя ў Гродна адбудзецца ў пачатку кастрычніка.

Фота Сяргея Астраўца з сайта http://www.svaboda.org