Бетонны дождж. Ад гарадзенскага мосту адвальваюцца глыбы бетону

|

Кавалкі бетону, якія падаюць у Нёман, не бачныя, затое чутныя. Пра гэта карэспандэнту belsat.eu распавялі мясцовыя рыбакі.


Мост, які ў Гродне называюць Новым (каб не блытаць са Старым у цэнтры горада), быў збудаваны ў 1971 годзе і з таго часу аніводнага разу сур’ёзна не рамантаваўся.

 

У выніку цяпер ад мосту адвальваюцца цэлыя глыбы бетону, часам разам з арматурай. Пад апорамі, якія стаяць над берагам, сабраліся ўжо цэлыя кучы раструшчанага бетону. Каб не замінаў, друз трохі адсунулі ад сцежкі, што вядзе ў лес. Па ёй, між іншым, увесь час ходзяць людзі: парачкі, бегуны-спартоўцы, рыбакі.