“Покушение” у Свяцку
Паводле сцэнару фільма, падзеі адбываюцца ў адным з заходнееўрапейскіх гарадоў у 1944 г.
У Свяцку здымаецца сцэна нападу групы нямецкіх дыверсантаў на штаб савецкага генерала Данілава.
“Покушение” — гэта сумесны праект расейскай кампаніі “Арт Синема Групп”, “Беларусьфільма” і Белтэлерадыёкампаніі.
У здымках бяруць удзел вядомыя расейскія і беларускія акторы Дзмітрый Пяўцоў, Аліна Сргеява, Даніла Казлоўскі, Іван Міцкевіч і Павал Харланчук.
У беларускі пракат васьмісерыйная кінастужка выйдзе вясной 2010 г.
На здымку: на вайне як на вайне.
Фота: prosto_free.livejournal.com