У Гродне на Фолюшы з’явіліся вавёркі-альбіносы

Вавёркі з белым целам і хвастом знаходзіліся ў кампаніі адной звычайнай вавёркі.

 

Строга кажучы, такіх жывёл больш правільна называць леўцістамі, бо альбіносы яны толькі часткова: у іх арганізме не поўная адсутнасць, а недахоп пігмента, удакладніў каментатар на сайце Птушкі штодня. Яны з’яўляюцца прадуктам генетычных мутацый. Таксама было выказана меркаванне, што прычына такога дзіўнага вонкавага выгляду вавёрак можа быць у асаблівасцях гарадскога жыцця, дзе менш драпежнікаў і, адпаведна, менш шанцаў для незвычайнай жывёлы быць з’едзенай. Бо драпежнікі ў першую чаргу ловяць менавіта тых асобін, якія вылучаюцца на фоне іншых.

 

 

Калі б такая афарбоўка або звязаныя з ёй рысы давалі жывёле нейкія перавагі ў выжыванні, то існавала б магчымасць для іх размножыцца і перасягнуць па колькасці жывёл са звычайным знешнім выглядам, у дадзеным выпадку рудых вавёрак. Але на цяперашні момант умоў для гэтага няма.