“Лідсельмаш” стаў чэмпіёнам краіны па міні-футболе

|

У фінале чэмпіянату краіны нашым землякам супрацьстаяў сталічны МАПІД.

 

Хлопцы з Ліды перамаглі ва ўсіх трох матчах фінальнай серыі (апошні з іх адбыўся 2 чэрвеня і скончыўся перамогай Ліды ў дадатковы час з лікам 2-0) і другі год запар атрымалі залатыя медалі.

 

Усяго гэта ўжо трэцяя перамога Ліды ў чэмпіянаце Беларусі.

 

Летась “Лідсельмаш” годна прадстаўляў нашую краіну ў Лізе Чэмпіёнаў.

 

У Гэтым турніры нашая каманда выйшла ў Элітны раўнд і была ўсяго ў кроку ад выхаду ў “фінал чатырох”, дзе вызначаўся пераможца Лігі.

Фота: mini.football.by