Спрошчаны пераезд мяжы адкладаецца

|

Размовы пра спрошчаны парадак перасячэння мяжы для жыхароў памежных рэгіёнаў Беларусі і Літвы вядуцца ўжо два гады.

Урады абодвух краін некалькі разоў рапартавалі, што ўсе прынцыповыя моманты ўзгодненыя і дамова будзе вось-вось падпісаная. Але, як кажуць, “вось” и ныне там…

Праект дамовы прадугледжвае, што з сярэдзіны 2010 г. жыхары, якія жывуць на адлегласці 50 км. па абодва бакі мяжы, змогуць пераязджаць мяжу па спецыяльных дазволах, кошт якіх будзе складаць 20 еўра.

Дзейнічаць дазволы будуць на працягу 5 год.

Выгодамі ад новаўвядзення змогуць скарыстацца каля 800 000 літоўцаў і 600 000 беларусаў, у тым ліку – жыхары Гродна, Ліды і многіх іншых гарадоў і мястэчак Гарадзеншчыны.

 

На здымку: Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ: дамовіліся не пра ўсё.

Фота: ru.delfi.lt