Да барацьбы з гандлем людзьмі далучацца цэрквы

|

Мерапрыемства было арганізавана 15-16 верасня Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь (МАМ) у супрацоўніцтве з Гарадзенскім абласным аб’яднаннем Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Удзел у сустрэчы бралі дырэктар сацыяльнага цэнтра “Agapis” пры Метраполіі Малдовы Протаіерэй Актавіян Мошін, прадстаўнікі Гарадзенскай і Ваўкавыскай Праваслаўнай Епархіі, Гарадзенскай Рыма-Каталіцкай Епархіі і евангеліскіх хрысціян баптыстаў, а таксама Гарадзенскага аблвыканкама, Міністэрства ўнутраных справаў і Чырвонага Крыжа.

Удзельнікі семінара адзначалі, што ў апошні час Беларусь з’яўляецца не толькі краінай вывазу людзей, але таксама і краінай транзіту. Таму падыход да барацьбы з гэтым злом павінен быць комплексным, уключаць у сябе ўсе сферы жыццядзейнасці патэнцыйнай ахвяры, асабліва – духоўнай сферы.

Прычыны гандлю людзьмі акрэсліў кіраўнік Місіі МАМ у Малдове Марцін Андрэас Вісс:

– Эканамічныя цяжкасці і сацыяльныя праблемы ў любой краіне ўвесь час спараджалі маральнае падзенне. Дзеці і падлеткі, якія не атрымалі выхаванне, уразлівыя перад спакусамі і лёгка трапляюць у сеткі “гандляроў надзеямі.

У час абмеркавання ролі царквы ў супрацьдзеянні гандлю людзьмі адзначалася, што прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў могуць запаўняць духоўную нішу і пустэчу ў сэрцах патэнцыйных ахвяраў гандлю людзьмі.

Прадстаўнікі царквы могуць быць карыснымі таксама і падчас праўстаўлення рэінтэграцыйнай дапамогі. Сумесная праца псіхолага і духоўнай асобы дапаможа больш якасна аказаць псіхалагічную дапамогу пацярпелым. Да таго ж святары, ведаючы аб душэўных ранах пацярпелых, якія звярнуліся да іх, змогуць накіроўваць іх у адпаведныя цэнтры рэінтэграцыйнай дапамогі.

У Гародні такім цэнтрам з’яўляецца ананімны Цэнтр “Рукі дапамогі” на базе Гарадзенскага Чырвонага Крыжа па адрасе вул. Ажэшка, 1, тэл. (0152) 74-35-34.

Кваліфікаваныя адмыслоўцы ананімна і канфідэнцыйна прадстаўляюць там псіхалагічную, медыцынскую, прававую дапамогу, дапамогуць у працаўладкаванні.

На думку намесніка начальніка кіравання па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі гарадзенскай Крымінальнай міліцыі А. Ярошыка, моцныя рэлігійныя традыцыі на Гарадзеншчыне спрыяюць змяншэнню колькасці правапарушэнняў, звязаных з гандлем людзьмі.

Колькасць пацярпелых у Гродне і Гарадзенскай вобласці ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны значна меншая.

 

Фота: e-crimea.info