TLUSTA LUSTA у “Нашай Альтэрнатыве”

|

Да канца верасня мае ўбачыць свет новая складанка беларускамоўнай альтэрнатыўнай музыкі «Наша альтэрнатыва». У ліку выканаўцаў, чыя творчасць будзе прэзентаваная на дыску – найбольш вядомы ў апошнія часы гарадзенскі гурт TLUSTA LUSTA.


Праект, падрыхтаваны Музычным лэйблам БМАgroup, выйдзе на CD і будзе распаўсюджвацца бясплатна. Песні з дыску будуць выкладзеныя таксама ў інтэрнэце.

На здымку: TLUSTA LUSTA у час Фестывалю “Амбасовішча-2008”.

Фота: netradio.by