Чацьвёртая перамога “Нёмана”

|

Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх заўзятараў. На рахунку каманды ўжо 4 перамогі ў пяці гульнях Адкрытага чэмпіянату Беларусі.


15 верасня “Нёман” перамог у гасцёх магілёўскае “Хімвалакно”.

Поспех каманды вызначыў удалы першы перыяд, які нашая каманда выйграла з лікам 3-0.

Нягледзячы на тое, што гаспадары з усіх сілаў імкнуліся перамяніць лік гульні на сваю карысць, перамога засталася за гарадзенцамі (4-3).

Шайбы ў складзе “Нёмана” закідвалі Феакцістаў, Малашкевіч, Шевялеў і Пракопчык.

У суботу гарадзенцы згуляюць у гасцёх у “Віцебска”.

Фота: prosto-free.livejournall.com