Другі этап чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу пройдзе ў Гродне на новай трасе

|

У суботу пройдуць трэніроўкі і кваліфікацыйныя заезды, але гледачоў чакаюць толькі ў нядзелю на парныя заезды. Уваход будзе адкрыты з 12.00. Пасля параду аўтамабіляў пачнуцца фінальныя заезды, якія будуць доўжыцца каля чатырох гадзін. Наведвальнікі прэміум-сектара змогуць трапіць у закрыты тэхнічны парк, паглядзець на спорткары і пагутарыць з пілотамі. Пры жаданні і наяўнасці 3 млн рублёў можна будзе замовіць Дрыфт-таксі – праехаць па трасе ў якасці пасажыра гоначнага аўтамабіля.

 

Дрыфтынг – тэхніка праходжання паваротаў, пры якой пілот кіруе аўтамабілем пры зносе задняй восі. Выступленне кожнага ўдзельніка ацэньваюць па некалькіх крытэрыях, уключаючы хуткасць, кут заносу, траекторыю і відовішчнасць.

 

Заезды пройдуць на паркоўцы гандлёвага цэнтра Old City па адрасе: Гродна, вул. Дубко, 17. Квіткі на спаборніцтвы даступныя ў салонах сувязі “Евросеть” і “Связной”, а таксама на сайце Ticketpro.by. У дзень спаборніцтвы квіткі можна будзе набыць на ўваходзе.