У Гродне пахавалі вайскоўца пад расійскім сцягам. Магчыма, ён загінуў у Сірыі

Хавалі мужчыну з гонарам, ля яго дома на вуліцы Дамброўскага сабраліся беларускія і расійскія вайскоўцы, прысутнічала ганаровая варта і нават аркестр, а таксама прадстаўнік расійскай амбасады.

 

Як даведаўся TUT.BY, 42-гадовы вайсковец Уладзімір Бекіш жыў у Маскве, у Гродне жылі яго бацькі. Суседзі кажуць, што ён загінуў у Сірыі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.