Прэзентацыя за круглым сталом
27 верасня, нядзеля, 14.00 – 17.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 13.30, перапынак з 15.20 да 15.40 г. Гродна, вул. Будзенага, 48а.
Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца прадстаўнікі асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў Гарадзенскай вобласці і шырокага спектру сацыяльных арганізацый рэгіёну. Круглы стол запланаваны як магчымасць для прадстаўнікоў зацікаўленых арганізацый распавесці пра сваю дзейнасць і абмеркаваць праблемы ў штодзённай працы, якія можна вырашыць праз супрацоўніцтва і магчымае партнёрства. Круглы стол складаецца з трох частак.
У першай частцы ўдзельнікі змогуць сцісла прадставіць дзейнасць сваіх арганізацый з акцэнтам на дасягненні і патрэбы.
У другой частцы чакаецца, што дзякуючы працы ў малых групах удзельнікі з сацыяльных арганізацый змогуць сфармуляваць свае адукацыйныя патрэбы, якія могуць быць вырашаны дзякуючы досведу асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў. У сваю чаргу прадстаўнікі асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў змогуць адрэагаваць на патрэбы сацыяльных арганізацый і прапанаваць формы і метады магчымага супрацоўніцтва.
У трэцяй частцы круглага стала будзе праведзена дыскусія пра першыя крокі да супрацоўніцтва асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў і сацыяльных арганізацый, якія можна будзе зрабіць пасля гэтага мерапрыемства.
Запіс па тэлефоне: (029) 869 39 21 альбо па электроннай пошце: vnikanovich@gmail.com (апошні дзень для запісу: 25 верасня).
А праз гадзіну…
Прэзентацыя «Сам сабе турагент, альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна» Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» 27 верасня, нядзеля, 18.00 – 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 18.30 г. Гродна, вул. Будзенага, 48а.
Прэзентацыя ладзіца ў дапамогу ўсім зацікаўленым самастойным вандроўнікам як аптымізаваць свой час і выдаткі пад час арганізацыі працоўных і прыватных вандровак па Беларусі і Еўропе.
У часе прэзентацыі ўдзельнікі атрымаюць адказы на найбольш актуальныя пытанні пры самастойна зарганізаваных вандроўках, у тым ліку:
• Як зрабіць кожную вандроўку актыўнай, цікавай і эканомнай?
• Дзе знайсці бясплатную вычарпальную інфармацыю пра гарады і краіны, якія вы наведваеце?
• У якіх краінах і калі найлепшы шопінг у Еўропе?
• Дзе, калі і як купляць квіткі на самалёт танней за аўтобусныя?
• Як камфортна жыць у гатэлях і хастэлях па мінімальным кошце? У часе прэзентацыі ўдзельнікі змогуць распавесці пра свой досвед самастойных вандровак і задаць адзін аднаму пытанні Запрашаем!
Запіс па тэлефоне: 8 (029) 869 39 21 альбо па электроннай пошце: vnikanovich@gmail.com (апошні дзень для запісу: 25 верасня) Фота http://www.bel.ru