Гродна, як дэкарацыя

| Без катэгорыі

Трохі пазнаёміць нас з гэтым «мастацкім дзействам» пагадзіўся галоўны рэдактар, Ігар Леанідавіч Касцючэнка.

 

– Скажыце, хто быў ініцыятарам здымак, расійская майстэрня кіно ці беларуская?

 

– Фільм прапанавала здымаць Расія, сцэнарыст і прадзюсар з Масквы Глеб Шпрыгоў, але ўсё роўна ў гэтым фільме шмат беларускіх акцёраў. Напрыклад, галоўнага злодзея гуляе Ігар Сегаў (раней таксама здымаўся ў Гродна ў карціне «Дняпроўская мяжа» рэд.). У «Замаху» вы ўбачыце Паўла Харланчука, Яна Мацкевіча, Анатоля Цярпецкага, Магдалену Гурску, якая раней знялася ў нашумелым «Чэрвені 41-ага».

 

–У апошні час неад’емнымі атрыбутамі кінагісторый пра вайну сталі прыгожыя маладыя хлопцы і каханне. Ці перашкаджае гэта паказваць сапраўдныя ваенныя будні?

 

– Ведаеце, хоць наш фільм і мае пад сабою ваенную платформу, але зараз у людзей сфармавалася некалькі іншая філасофія ўспрымання вайны: новае гучанне здабылі вестэрны і меладрамы. Нам трэба прадаць серыял, а камусьці трэба яго купіць. Падобныя фільмы ўжо былі ў пракаце і мелі вялікі поспех. Ужо зараз і расійскі ОРТ, і беларускія каналы зацікаўленыя будучым плёнам нашай працы. Дарэчы, у цэнтры галоўнай сюжэтнай лініі знаходзіцца …любоўны трохкутнік, двума «кутамі» якога з’яўляюцца героі Дзімтрыя Пеўцова і Данііла Казлоўскага, якія за час сваёй акцёрскай кар’еры ўжо вывучылі «ваенную справу».


– Ці можна ў вас пацікавіцца бюджэтам фільму?

 

– Я магу адзначыць толькі тое, што ён быў сціснуты, а яго сума трохі падобная на бюджэт фільму «Снайпер», знятага раней. Ды і здымаем мы ў Гродна па прычыне недахопу сродкаў. Спачатку планавалі Львоў або Вільню.

 

Здымкі серыяла, вядома, праходзілі не толькі ў нашым горадзе. У Прылуках Мінскай вобласці ў інстытуце абароны раслін уладкавалі… псіхіятрычную клініку, у Троіцкім прадмесці гналіся за героем Казлоўскага, у мінскім музеі Багдановіча ізноў распуста – кабарэ. А фінальная сцэна будзе знята ў Свяцку. 31-ага снежня фільм будзе аддадзены на апрацоўку, пасля чаго мы зможам яго ўбачыць восем раз па 52 хвіліны. Пасля выхаду фільму ў свет выйдзе кніга, напісаная па гэтым сцэнары, так што і паглядзім, і пачытаем!

 

У тую раніцу на пляцоўцы панавала сяброўская атмасфера: рэжысёр Аляксандр Ефрэмаў (загадчык кафедрай рэжысуры ў Акадэміі мастацтваў) працаваў над вобразамі і раз ад разу адсылаў ваенны грымячы аўтамабіль пад смяротныя кулі…

На фота (prosto_free): здымкі ў Свяцку