Нованароджаным у Гродне падарылі вышыванкі

|

Акцыю 30 чэрвеня, напярэдадні свята “Дзень вышыванкі”, правёў у перынатальным цэнтры Гродзенскі абласны камітэт БРСМ. Нованароджаныя малыя атрымалі распашонкі з вышыўкай з нацыянальным арнаментам і лялькі-абярэгі. Вышыўкі выканалі ўмельцы з ліку моладзі, піша БелТА.


“Узоры на беларускай вышыванцы спакон веку неслі сакральны сэнс, арнамент лічыўся абярэгам для яе ўладальніка. Мы спадзяемся, што нашы падарункі стануць своеасаблівым абярэгам для немаўлят”, – патлумачыла першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Эліна Брага.

 

 

У Гродзенскай вобласці акцыя працягнецца 1 ліпеня, павіншаваць з Днём Незалежнасці і ўручыць вышыванкі ў радзільныя аддзяленні адправіцца моладзь і ў іншых раёнах вобласці.

 

 

Акцыя “Падары нованароджанаму вышыванку” праводзіцца па ўсёй краіне напярэдадні шырокамаштабнага моладзевага творчага праекта – свята “Дзень вышыванкі”. Асноўныя яго мерапрыемствы пройдуць 2 ліпеня з 12.00 да 23.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску.