Дапаможнік гарадзенца: як закупацца ў сэканд-хэндах

1. Хадзі ў дні паступлення

 

Хіба што шукаеш адзенне для працы на дачы (хаця і там не пашкодзяць нейкія стыльныя дэталі – ніколі не ведаеш…). Пра паступленні ў крамах можна даведацца загадзя анлайн. Праходзячы побач з крамай, аб’явы з такой інфармацыяй таксама не павінна пакідаць абыякавым.

 

 

 

2. Пакінь для закупаў больш часу

 

Калі прыходзіш у першы дзень, варта закласці больш часу, бо там заўсёды вялікія чэргі ў прымерачныя. Тым больш у сэкандах ніколі не ведаеш, што чакае цябе на наступнай вешалцы. Трэба трошкі цярпення і часу, каб праглядзець усе, а не проста браць тое, што першым патрапіла ў рукі.

 

Пашукай дакладна, часта можа здавацца, што нешта не падыходзіць, а калі добра паглядзець – гэта будзе частка гардэробу, якая ўзбагаціць тваю шафу. Таксама тут часта не працуе просты метад паглядзець на памер з меткі, лепш прымераць. Праглядзі ўсе варыянты і падумай, што табе падабаецца найбольш. Паглядзі дакладна на рэч, правер ці няма плям або іншых недахопаў – такое ў сэкандах здараецца і часта не адразу заўважнае.

 

 

3. Пазнаёмся з кожным сэкандам асабіста

 

Бывае, у адным з іх знойдзеш лепшыя штаны, у іншым лепшыя сукенкі. У некаторых бываюць таксама крутыя аксесуары. У кожным сэкандзе, нават калі гэта сетка, свае асаблівасці. Таксама сваё месца ёсць у кожнага элемента адзення. Таму, калі прыходзіш у першы дзень паступлення, варта спачатку накіравацца ў той бок, які цікавіць больш за ўсё. Дасведчаны кліент ведае, дзе знойдзе самыя крутыя рэчы.

 

 

4. Шукай у розных секцыях

 

Белая шырокая кашуля ці кашуля ў клетку павінна быць у шафе кожнай жанчыны, а знайсці іх нашмат лягчэй у мужчынскім аддзеле. Тут знойдзем таксама світары оверсайз ці прыкольныя майкі. Зараз вырабляюць шмат адзення, якое падыходзіць па стылі і памеры для абодвух палоў.

 

Заўсёды варта глядзець і большыя памеры, бо адзенне оверсайз не выходзіць з моды ўжо некалькі сезонаў. Агулам – у сэкандзе ўвогуле не варта звяртаць увагі на таблічкі з надпісамі, а проста шукаць і даць магчымасць развівацца сваёй крэатыўнасці.

 

 

 

5. Звяртай увагу на матэрыял, з якога выкананае адзенне

 

Звяртай увагу на метку – не купляй адзенне з акрылу, таму што яно можа расцягнуцца пасля першай сціркі. Нашмат больш праслужыць адзенне з воўны, ангоры ці мохера.

 

 

6. Падумай, ці сапраўды табе гэта патрэбна

 

Усе ведаем гэтую сітуацыю, калі думаеш: гэта толькі пяць рублёў, чаму б не купіць? Ці сапраўды табе гэта патрэбна і ці будзеш ты гэтую рэч насіць? Сапраўды, можа майка і каштуе столькі, колькі адзін піражок у кавярні, але калі яна будзе толькі занімаць месца ў шафе, каб адзець раз у год – лепш ідзі паеш піражок.

 

Таксама часта здараецца знайсці нешта прыгожае, але мы добра ведаем, што ў нашай шафе ўжо некалькі падобных рэчаў. Не, чарговая нам не патрэбная! Можаш купіць, але для сяброўкі!

 

 

7. Не ідзі з намерам купіць канкрэтную рэч

 

Такога амаль што не здараецца. Тут ніколі не ведаеш, што прывозяць. Бывае, што ўлетку знойдзеш круты світар, а ўзімку ідэальныя майкі на лета. У сэканд-хэнд трэба проста прыйсці і прагледзець усё.

 

 

 

8. Рэч з сэканд-хэнда павінна выглядаць як новая

 

Пасля выхаду з крамы ты павінен адчуваць сябе шчаслівым не менш, чым пасля закупаў у якім-небудзь гандлёвым цэнтры. Сляды карыстання павінны быць мінімальныя. “Амаль што новае, але лёгка выцертае” не падыходзіць.

 

 

Фота: ddwlkp.pl