Справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў блізкая да завяршэння
Арышт на маёмасць звычайна накладаецца перад завяршэннем следства.
Далей можна чакаць азнаямлення з матэрыяламі справы і перадачы іх у суд.
Пра тое, што следства сканчаецца і ў канцы наступнага месяца можа распачацца судовы працэс, дачцэ арыштаванага паведамілі таксама следчыя, якія апісвалі маёмасць.
Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра следства па справе арыштаваных 8 лютага Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава няма.
Трэцяга падазраванага, Ю. Лявонава, вызвалілі са следчага ізалятара 8 жніўня.