Лепшага кіроўцу вызначаць у Гродна

|

У спаборніцтвах, якія адбудуцца на тэрыторыі аўтапарка №6, могуць удзельнічаць толькі кіроўцы, якія на працягу года не мелі парушэнняў правілаў дарожнага руху і як мінімум 5 год не траплялі ў ДТЗ.

У складзе каманд-фіналістак па пяць кіроўцаў, якія прадставяць аўтамабілі маркі МАЗ-103, МАЗ-5432, МАЗ-5551, ГАЗ-3110, ГАЗ-32026: легкавыя, мікрааўтобусы, аўтобусы, самазвалы, цягачы з паўпрыцэпам.

Сёлета ў межах спаборніцтваў упершыню пройдзе выстава рэтрааўтамабіляў і конкурс для кіроўцаў-аматараў, у якім можа паспрабаваць сябе кожны ўладальнік пасведчання катэрорый D і E.

Гледачы змогуць даехаць да месца спаборніцтваў на спецыяльных аўтобусах, якія 24 і 25 верасня будуць хадзіць з плошчы Леніна.

Фота з сайта http://interfax.by