Гродзенскія школьнікі ведаюць адказы на ўсе пытанні

|

Пераможцы ўзнагароджаны двухтыднёвым паломніцтвам па святых месцах Грэцыі і Афона.

Кіраўнік гродзенскай каманды айцец Вячаслаў Гаплічнік паведаміў “Твайму стылю”:

“Наша каманда была зборнай: 5 прадстаўнікоў гродзенскіх праваслаўных парафій і адна дзяўчынка з Росі. Кожны рыхтаваў адну з тэмаў: гісторыя Царквы, іканаграфія, праваслаўе ў Крыму і г.д.

У гульні акрамя нас удзельнічалі 9 каманд з Расіі і Украіны. Нашай камандзе задалі восем пытанняў, і на кожнае з іх дзеці адказалі правільна.

Мы сталі пераможцамі і летам 2010 года паедзем у паломніцтва ў Грэцыю”.

Другі Міжнародны тэлевізійны конкурс знаўцаў праваслаўнай культуры і хрысціянскай этыкі “Што?Дзе?Калі?” ладзіўся ў Сімферопалі з 19 да 21 верасня.

Трансляцыю гульні з удзелам гродзенскіх школьнікаў можна будзе ўбачыць па кабельных каналах “Спас” і “Саюз”.

На здымку: эфір гульні ў стыдыі тэлерадыёкампаніі “Крым”.

Фота з сайта http://www.crimea.orthodoxy.su