Прадпрымальнікаў праманіторылі
Пад маніторынг трапілі 112 гандлёвых месцаў на васьмі рынках Гродна і Ліды і 33 кіёскі на прыпынках грамадскага транспарта ў Гродна.
92 з правераных гандлююць прадуктамі, астатнія – прамысловымі таварамі.
Беларускай прадукцыяй не гандлявалі 79% гандляроў раслінным алеем, 71% – шпалерамі, 55% – пральнымі парашкамі, 50% – кансервамі, 48% – воцатам, 47% – вырабамі з макаронаў, 39% – фарбамі, 32% – шакаладам, 26% – цукеркамі, 11% – сокамі.
Затое беларускія крупы, піва, свяцільнікі знайшліся на ўсіх адпаведных гандлёвых кропках.
Паводле інфармацыі БелаПАН
Фота з сайта intex-press