У аблвыканкаме правялі паседжанне на тэму будучыні закінутых будынкаў у цэнтры Гродна

Збудаванняў, якія бачылі за свае гады нямала, у цэнтры шмат, але ўладальнікі чамусьці не спяшаюцца прыводзіць іх у парадак. У прычынах і паспрабавалі разабрацца улады горада і вобласці. Аказалася, многія інвестары сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі, у кагосьці складанасці выклікаюць адміністрацыйныя працэдуры афармлення дакументаў.

 

Да прыкладу, будынак на Савецкай справа ад дома купца Мураўёва ўжо працяглы час накрыты шэрай будаўнічай тканінай. Аказалася, будучы гатэль не могуць пачаць рэстаўраваць толькі таму, што застаецца нявырашаным пытанне з будаўнічай экспертызай. Краўцоў даручыў Гою дэталёва вывучыць пытанне і ў бліжэйшы месяц даць адказ па гэтым будынку.

 

Цікавіліся на пасяджэнні лёсам нежылых будынкаў па вуліцах Васілька, Першай Працоўнай, Калючынскай, Вялікай Траецкай, Замкавай. На думку ўладаў, цэнтр горада – гэта яго твар. Таму прывесці яго ў парадак трэба як мага хутчэй.