Перашкоды ў вылучэнні дэлегатаў на Форум

|

Так, у Зельве сваю адмову раённыя ўлады абгрунтавалі тым, што 17 кастрычніка ў горадзе будзе святкавацца Дзень маці і таму вольных памяшканняў няма.

У Бярозаўцы, дзе сход планавалася правесці 27 верасня, спаслаліся на адсутнасць папер пра паўнамоцтвы арганізатара схода Сяргея Трафімчыка.

Сходы па вылучэнні дэлегатаў на форум адбыліся раней у Гродне і Слоніме.

Дэлегаты запланаванага на 14 лістапада Форума плануюць “зрабіць незваротнымі працэсы еўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў“.

Як паведамляе сайт euraforum.info, Беларускі Еўрапейскі Форум мае стварыць адкрытую для ўсіх грамадзян інфарамацыйна-дыскусійную пляцоўку па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага Звязу.