Стартап-школа адкрыецца ў Гродне восенню

|

Заняткі ў стартап-школе пачнуцца з інтэнсіўнага курсу, дзе ўдзельнікам трэба будзе прайсці шлях ад ідэі да стартапу ўсяго за дзевяць з паловай тыдняў. На першым занятку інтэнсіву будзе сфарміравана дзесяць каманд. Яны будуць спаборнічаць за прызы, фінансаванне, увагу СМІ і магчымасць патрапіць на конкурс “Дзень інвестара”.

 

“У выніку да канца гэтага года ў стартап-школах будзе апрабавана 60 бізнес-ідэй, кожная з якіх можа стаць паспяховым бізнесам”, – падкрэслілі ў аб’яднанні.

 

Стартап-школа – гэта новы некамерцыйны праект, які дапамагае ў запуску і развіцці бізнесу. “Разам з тым гэты праект спрыяе рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, дзе асаблівая ўвага надаецца мерапрыемствам па папулярызацыі навукова-тэхнічнай творчасці, вынаходніцтва і інавацыйнага прадпрымальніцтва. Стартап-школа садзейнічае павышэнню дзелавой актыўнасці насельніцтва, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, а таксама стварэнню працоўных месцаў”, – падкрэслілі спецыялісты аб’яднання.

 

Фота: younginnovator.eu