Мытнікі абяцаюць, што з 1 верасня на беларуска-польскай мяжы не будзе калапсу
– Безумоўна, вядзем падрыхтоўку ў сувязі з будучымі зменамі, – падкрэсліў Томаш Венгель . – Абмяркоўваем, як яны могуць адбіцца на колькасці транспарту праз мяжу. Але ў той жа час лічым, што існуючая прававая база і інфраструктура дазваляюць дасягнуць таго, каб рух праходзіў максімальна раўнамерна і без асаблівых складанасцяў.
У Гродзенскай рэгіянальнай мытні таксама гатовыя да магчымага павелічэння колькасці жадаючых перасекчы мяжу.
– Усе неабходныя меры прыняты, – адзначыў Андрэй Кавальчук. – Максімум асабістага складу знаходзіцца ў пунктах пропуску, людзі падрыхтаваныя. Апошняя група, а гэта каля 30 чалавек, зусім нядаўна прайшла навучанне.
Варта адзначыць, што з верасня адновіцца чыгуначнае спалучэнне з Польшчай. Мяркуецца, што гэта дазволіць зменшыць аўтамабільны паток у гэтым жа кірунку.