Спабор эмблемаў праекту «Чатыры стыхіі»
Кульмінацыяй акцыі будзе выбар эмблемы, якая стане эмблемай году. Усе дасланыя для ўдзелу ў спаборы эмблемы пазней афармляюцца ў выставу і экспануюцца на працягу года на ўсіх мерапрыемствах у Беларусі, Польшчы, Украіне. Пераможца спабору будзе ўзнагароджаны на тэатральным фэсце, які пройдзе ў маі 2010 году.
Абавязковыя рэкамендацыі для выканання эмблемы:
– эмблема мусіць быць выканана чорнымі фарбамі ці фламастарамі на белым фоне;
– эмблема выконваецца ў коле, дыяметр якога складае роўна 15 сантыметраў;
– праца мусіць быць індывідуальнай;
– у спаборы эмблемы могуць браць удзел толькі працы людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
– кожны ўдзельнік можа падаць ад 1 да 4 работ;
– работа мусіць быць выканана на тэму «Чатыры стыхіі»;
– усе дадзеныя пра аўтара эмблемы (прозвішча, імя, узрост, арганізацыя) мусяць быць паказаны на абароце эмблемы, а таксама ўпісаныя ў заяўку на ўдзел у спаборы;
– заяўка мусіць быць запоўненая друкаванымі літарамі.
На паэтычнай сустрэчы ў Львове будзе абраная найлепшая эмблема і пяць эмблем у намінацыі «Сімпатыя гледачоў». Найлепшая праца будзе абвешчана эмблемай цыклу гэтага года, а яе аўтара чакае прыз. Выстава ўсіх работ і ўручэнне ўзнагарод адбудзецца на тэатральным фэсце вясной.
Творчыя працы прымаюцца на адрас: 224014 г. Брэст, завулак Лётны, д.13, Трацюк Ірыне, з пазнакай «на конкурс эмблемы». Апошні тэрмін – да 5 кастрычніка. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па e-mail: BELSHLYAH@gmail.com. Спабор эмблем – першая акцыя праграмы «Непратаптаны Шлях», якая пачынае гадавы цыкл праекта «Чатыры стыхіі». Гэта вялікі цыкл творчых імпрэз, галоўнае месца ў якіх займаюць людзі з асаблівасцямі развіцця.
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Ілюстрацыя http://allday.ru