Прэзідэнт падпісаў указ аб безнаяўных субсідыях на “камуналку”
“Гэтая мера неабходная для забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі ў першую чаргу асоб пенсіённага ўзросту і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян ва ўмовах росту ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Як і меркавалася раней, субсідыі будуць прадастаўляцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых норм спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям’і, якая пражывае ў горадзе, і 15 % – у сельскім населеным пункце.
Калі казаць проста: дапамога ад дзяржавы будзе выдзяляцца, калі на аплату жыроўкі (без перавышэння нарматываў спажывання) будзе сыходзіць 20% прыбытку гараджаніна ці 15% прыбытку жыхара вёскі. Пры гэтым пералік даходаў, якія будуць улічваць для прадастаўлення субсідый, урад усталюе дадаткова.
Укараненне сістэмы налічэння субсідый на аснове выяўляльнага прынцыпу будзе ажыццёўлена з 1 кастрычніка 2016 года непрацуючым пенсіянерам і непрацуючым інвалідам. Гэта значыць, падтрымку дзяржава прадаставіць ім аўтаматычна і звяртацца кудысьці не спатрэбіцца. Усім астатнім субсідыі будуць прадастаўляць на аснове заяўнага прынцыпу.
Нагадаем, па падліках чыноўнікаў, скарыстацца субсідыямі зможа 10% сем’яў, або 400 тысяч сем’яў. На дапамогу ў аплаце “камуналкі” спатрэбіцца каля 50 мільёнаў рублёў (у новых грошах).
Фота: Сяргей Балай, TUT.BY