У цэнтры Гродна прайшла міні-выстава рарытэтных аўто

|

Рэтра-аўтамабілі ад гарадзенскага клуба “Вінтаж” можна было пабачыць на пляцоўцы ля Моладзевага центра “Гродна” ў суботу, 3 верасня. Выстава доўжылася некалькі гадзін, увесь час прыцягваючы да сябе ўвагу мінакоў.


У цэнтр горада прыехалі не толькі чаканыя дыназаўры савецкага аўтапрома, але і адзін крыху маладзейшы Chevrolet з 70-х гадоў, а таксама знакаміты маленькі польскі Fiat 126. Усе аўто спраўныя і ездзяць. Некаторыя з іх уласнікі мусілі аднаўляць доўгія месяцы і нават гады.

 

“Залатыя рукі і бясконцая цярплівасць”. У Гродне калекцыянеры рэстаўруюць старыя аўто і рыхтуюць праект з Беластокам