Цэнтр Гродна стаў танцуючым: гарадзенцам паказалі сальсу, зук ды ірландскія танцы

|

Свята танцу падпсавала надвор’е – з-за дажджу, вільгаці і холаду ў цэнтры Гродна было не так шмат людзей ды не ўсе былі гатовыя спыніцца і далучыцца. Тыя ж, хто прысвяціў трошкі часу выступам, былі задаволеныя – на вуліцы выйшлі дзясяткі прафесійных танцораў, якія прадставілі ці не ўсе напрамкі танцу, што ёсць у горадзе.