Выпрабаванне лідэрамі

|

Салігорская каманда была створаная толькі летам, аднак дэбютантам чэмпіянату назваць яе можна толькі фармальна.

У складзе каманды, якая з’яўляецца фарм-клубам сталічнага “Дынама”, сабраныя дасведчаныя хакеісты, многія з якіх гуляюць за зборную Беларусі.

На гэты момант “Шахцёр” займае ў Адкрытым чэмпіянаце краіны 2-е месца. “Нёман” ідзе ў турніры чацьвёртым.

На здымку: “гарачы лёд” ля брамы “Нёмана”. У атацы – хакеісты “Кераміна”.

Фота Яраслава Ванюкевіча