Кафлю з Пагоняй і магнацкімі гербамі з віленскага замка паказваюць у Музеі рэлігіі

|

 

Да 1000-годдзя Літвы, якое ўрачыста адзначалі ў 2009 годзе, у Вільні быў адноўлены палац Вялікіх князёў Літоўскіх. Гэтаму папярэднічалі шматгадовыя археалагічныя даследаванні.

 

 

Ад 1987 года на тэрыторыі, дзе зараз стаіць адбудаваны Ніжні Замак, было знойдзена каля паўмільёна артэфактаў. Найбольш характэрныя і цікавыя археалагічныя знаходкі склалі аснову выставы, якая вандравала па самой Літве ды па суседзях. Пабываўшы некалькі месяцаў у Нясвіжскім палацы Радзівілаў, яна нарэшце прыбыла ў Гродна.

 

 

Бронзавыя ўпрыгожванні: пярсцёнкі, падвескі, крыжыкі; элементы узбраенняў ваяроў XIV-XV ст., а таксама кафля, якая аздабляла печы віленскага палаца, – усё гэта сведчыць не толькі аб багацці вялікакняскага двара, але і аб штодзённасці жыхароў сталіцы ВКЛ Вільні.

 

 

Выстава будзе працаваць да 13 лістапада 2016 г. Больш пра яе – на сайце музея.