Транспартна-лагістычны цэнтр чакае інвестараў

|

Мэта будучага цэнтра – комплекснае абслугоўванне працэса дастаўкі, мытнага афармлення і апрацоўкі грузаў.

Для рэалізацыі праекта абраны кавалак зямлі ў раёне “Абухава” (13 кіламетраў ад Гродна) агульнай плошчай 25 з паловай гектараў.

Адміністрацыя СЭЗ “Гроднаінвест” вельмі спадзяецца, што ахвотныя заняцца стварэннем цэнтра хутка знойдуцца.

Раён падаецца надта зручным: знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта, які можа прымаць міжнародныя рэйсы, побач з магістраллю “Гродна-Мінск-Масква”, транспартным калідорам “Берлін – Варшава-Мінск – Масква “.