Для гарадзенцаў арганізуюць экскурсіі на смеццеперапрацоўчы завод

|

Праект па комплексным абыходжанні з бытавымі адходамі рэалізуецца за кошт сродкаў Сусветнага банка і прадугледжвае ўзвядзенне пад Гродна смеццеперапрацоўчага завода.

 

“Частка сродкаў накіравана таксама на адукацыйныя праграмы, павышэнне ведаў насельніцтва аб раздзельным зборы смецця. Для гэтых мэтаў, у тым ліку, будуць арганізаваны экскурсіі і на само прадпрыемства: магчымасць наведвання закладзена ўжо на стадыі праектавання, выдзелены спецыяльныя калідоры, закуплены каскі”, – адзначыў Алег Шафранскі.

 

Усё – са смецця. Сыравіну, кампост і біяпаліва будуць “дабываць” на смеццесартавальным заводзе пад Гродна

 

Працягваецца ў Гродне і праца па падрыхтоўцы інфраструктуры да раздзельнага збору смецця. Новыя кантэйнеры для збору пластыка, макулатуры, шкла, іншых адходаў будуць устаноўлены на больш чым 500 новых кантэйнерных пляцоўках, яшчэ 160 дзеючых рэканструююць і пашыраць. Размесцяцца яны ў крокавай даступнасці ад жылых дамоў: смеццеправоды ў шматпавярхоўках пры гэтым будуць зачыненыя.

 

Новы завод пад Гродна ўсярэдзіне

 

Закупляюцца для раздзельнага збору смецця спецыяльныя смеццявозы. Па словах спецыялістаў, гэта будуць акуратныя, чыстыя аўтамабілі, пафарбаваныя ў зялёны колер. Новая тэхніка – беларускай вытворчасці.

 

На самім заводзе працягваюцца падрыхтоўчыя працы, запусціць яго ў эксплуатацыю плануецца ў снежні 2016 года. Чакаецца, што завод будзе перапрацоўваць да 120 тыс. тон цвёрдых камунальных адходаў у год. Сартаваць і адпраўляць на перапрацоўку маюць намер амаль 100% адходаў абласнога цэнтра. Працаваць завод будзе кругласутачна, з’явіцца больш за 200 новых працоўных месцаў.