На гродзенскай мытні ўсталююць рэнтген

|

Абсталяванне коштам больш за мільён еўра перадала Еўракамісія ў межах тэхнічнай дапамогі.

Гродзенскія мытнікі спадзяюцца, што ІДК значна спросціць ім жыццё: значна паскорыць мытнае афармленне грузавога транспарта.

Цяпер на кожнай фуры працуе некалькі інспектараў, пагрузчыкі, робіцца частковая разгрузка, каб дагледзіць машыну.

З дапамогай рэнтгена кантрабанду выявіць можна за некалькі хвілін. Такім чынам шанцы правезці праз мяжу незадэклараваны груз значна памяншаюцца.

На памежным пераходзе “Катлоўка” ІДК працуе з чэрвеня, дзе з яго дапамогай правяраюць па 3 машыны ў гадзіну.

У кастрычніку на Гродзеншчыне з’явіцца яшчэ адзін інспекцыйна-даглядчы комплекс – на пераходзе “Беняконі”.

З пачатку года гродзенскія мытнікі канфіскавалі нелегальных тавараў на суму 8,5 міліярдаў рублёў, за 8 месяцаў заведзена больш за 1700 адміністратыўных спраў.