Заўтра ў Гродна адкрыецца выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2009”.

|

Людзей справы перадусім зацікавіць інвестыцыйны форум “Гродна – горад на скрыжаванні межаў”, які адбудзецца 1 кастрычніка.

Для сур’ёзных бізнесменаў запланаваны візіты на вядучыя гродзенскія прадпрыемствы, прэзентацыя свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

Польскія і літоўскія бізнесмены ў сваю чаргу распавядуць пра магчымасці інвестыцый у развіццё Гродзеншчыны.

Для патэнцыйных інвестараў ужо падрыхтавана 51 прапанова.

Для простых гараджан у Лядовым палацы будзе працаваць выстава-кірмаш, а 1 кастрычніка на Савецкай плошчы запланаваны вялікі канцэрт прысвечаны першаму гродзенскаму кабельнаму каналу “Гродна Плюс”/