Палічым птушак у парку Жылібера

|

Паназіраць за птушкамі ў біноклі і падзорныя трубы, як паведаміў “Твайму стылю” старшыня гродзенскай арганізацыі “АПБ” Д.Вінчэўскі, можна будзе ў суботу ў парку Жылібера з 12 да 15.

Аматары птушак узброяцца не толькі біноклямі, але вызначальнікамі птушак і плакатамі з іх выявамі.

Яны дапамогуць недасведчаным назіральнікам ідэнтыфікаваць усіх убачаных птушак.

У нядзелю назіранні працягнуцца каля вёскі Беражаны ў раёне ачышчальнай сажалкі аб’яднання “Гродна-АЗОТ”.

Восеньскія назіранні за птушкамі ладзяцца ў Гродна адзінаццаты год запар.

“Ахова птушак Бацькаўшчыны” заклікае ў наступныя выходныя кожнаму паназіраць за птушкамі і падлічыць іх: ў лесе альбо ля ракі, з балкона альбо стоячы на прыпынку ў чаканні аўтобуса.

Атрыманую інфармацыю можна паведаміць у офіс арганізацыі да 16 гадзін 4 кастрычніка па тэлефонах 017 263 06 13, 029 223 06 13.

Cярод назіральнікаў будзе разыграны палявы бінокль.

Летась у восеньскіх днях назіранняў за птушкамі ўдзельнічалі 2689 жыхароў Беларусі, якія зафіксавалі 26912 птушак 95 відаў.