Азбука паводзінаў ад Сяргея Дубаўца

|

Нагодай для імпрэзы стала выдадзеная ім у серыі “Бібліятэка Свабоды” кніга эсэ “Як?”.

У ёй журналіст і літаратар разважае пра мадэлі этыкі сучасных беларусаў і дае свае варыянты адказаў на пытанні, як збудаваць сваё жыццё шчаслівым.

Гэта эсэ на кожную літарару алфавіта: “А” – “Як адбываецца”, “Б” – “Як бараніцца” і г.д.

“ЯК?” – сямнаццатая кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”.

У яе ўвайшлі эсэ Сяргея Дубаўца, што гучалі на хвалях Радыё Свабода.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Пачатак а 18.30.

Фота Сяргея Дубаўца з сайта http://budzma.org