У Гродна падсумавалі вынікі трэцяга працоўнага семестра
За дзевяць месяцаў упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама працаўладкавана 1729 школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных установаў і толькі 7 студэнтаў.
Заробкі асноўная колькасць гэтай моладзі (1709) атрымлівала з фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.
Паводле агучаных на прэс-канферэнцыі звестак, 545 чалавек знайшлі працу на базе коледжа лёгкай прамысловасці, 424 добраўпарадкавалі тэрыторыю і рамантавалі школы Ленінскага гаёна Гродна, 343 чалавекі рабілі гэтую ж працу ў Кастрычніцкім раёне.
Больш за 200 школьнікаў рамантавалі кнігі ў бібліятэках горада, дзевятнаццаці навучэнцам пашчасціла упакоўваць і прадаваць марозіва “Малочнага міра”, 4 чалавекі пакавалі вырабы з хлеба.