Мінспорта: Гарадзеншчына лідзіруе ў развіцці прамысловага турызму
“Тэма вельмі актуальная. Дэпартамент і Нацыянальнае агенцтва па турызме гэтай тэмай актыўна займаюцца. Тут наперадзе планеты ўсёй Гродзенская вобласць, хоць павінен быць горад Мінск. Мяркую, што ў лістападзе будзе праведзена пасяджэнне рабочай групы па гэтым кірунку “, – адзначыў Міхаіл Кравец.
У прыватнасці, з прадпрыемстваў разглядаюцца “Слодыч”, “Камунарка”, БелАЗ. “У рэгіёнах даволі вялікі патэнцыял”, – дадаў намеснік міністра.