Гарадзенец расстраляў вокны школы, помсцячы за кепскую вучобу
У адной са школ абласнога цэнтра каля паўночы былі пашкоджаныя шыбы. Як высветлілася, стралялі па іх з пнеўматычнай зброі. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.
«Асоба падазраванага была высветленая — ім аказаўся 25-гадовы жыхар Гродна. Ён прызнаўся ў зробленым і выдаў пнеўматычны пісталет, з якога страляў па вокнах у школе», — паведаміў Сяргей Шаршаневіч.
Працуе падазраваны ў адной з абласных устаноў культуры. З яго слоў, у момант здзяйснення злачынства быў нецвярозы. А страляць пачаў са злосці: вырашыў адпомсціць навучальнай установе за сваю некалі кепскую вучобу.
Пераклад на беларускую мову nn.by
Фота: Jilbert Ebrahimi, unsplash.com