Дзень работнікаў культуры ў Гродне: Лісковічу далі падпалкоўніка, Вярсоцкаму – медаль “70 год вызвалення Беларусі”

|

У прафесійны дзень адзначылі найлепшых работнікаў культуры Гродзеншчыны. Ганаровыя граматы, медалі 110-годдзя Прафсаюзаў Беларусі і нават новыя вайсковыя званні атрымалі прадстаўнікі дзяржаўных установаў вобласці.


Мерапрыемства адбывалася ў актавай залі Каледжа Культуры. У якасці ганаровых гасцей прысутнічаў, між іншых, намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко. Імпрэза скончылася канцэртам творчых калектываў вобласці, лаўрэатаў беларускіх і міжнародных музычных і танцавальных конкурсаў.