«Гродна Плюс» – адзін год
“Гродна плюс” двойчы ў дзень уключаецца ў трансляцыю канала “Наш горад”, штодня прадстаўляе гарадзенскія навіны і шэраг інфармацыйных праграм.
Гарадзенцы на вуліцах горада на пытанне: “Ці глядзіце Вы “Гродна Плюс”?”, адказвалі наступным чынам:
Андрэй.В.: Я не гляджу. Бо мне не падабаецца
Алена Р.: Не гляджу. У плане інфармацыі гэты канал мне нічога не дае. Няма дынамікі ў перадачах, сумна.
Марыя С.: Я гляджу, асабліва па выходных. Цікава глядзець гутаркі з прадстаўніамі розных арганізацый, са спецыялістамі, дактарамі.
Аляксандр А.: Не, мала цікавага.
ТаццянаР.: Так, мне падабаецца.
Паліна К.: Гляджу кожны дзень, але хацелася б, каб пра Гародню распавядалі пацікавей.
Кірыл А.: Калі ёсць вольны час, гляджу. Нешта падабаецца, нешта не вельмі. Але трэба ж з чагосьці пачынаць.
Многія гарадзенцы дагэтуль не размяжоўваюць каналы “Гродна плюс” і “Наш горад” і скардзяцца на тое, што на канале старая музыка, зашмат рэкламы і фільмы увесь час адныя і тыя ж.
На здымку: Аляксандра Ласмінскага віншуе з першым юбілеем старшыня Гродзенскага гарвыканкама
Фота Яраслава Ванюкевіча